Беларуская Служба

Замежныя паслы сталі за прылаўкі – у Варшаве праходзіць дабрачынны кірмаш з удзелам дыпламатаў

07.12.2025 15:02
Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца Асацыяцыяй жонак і мужаў кіраўнікоў дыпламатычных місій у Варшаве.
  (  )
Марта Наўроцка (у бардовым касцюме) каля прылаўка Пасольства Грэцыі ў ПольшчыPAP/Albert Zawada

Рукадзельныя і ювелірныя вырабы, дызайнерскія рэчы для дома і рэгіянальныя далікатэсы – гэтыя і іншыя тавары можна набыць на Міжнародным дабрачынным кірмашы, які праходзіць на Нацыянальным стадыёне PGE. Арганізатарам дабрачыннага мерапрыемства з’яўляецца Асацыяцыяй жонак і мужаў кіраўнікоў дыпламатычных місій у Варшаве.

За прылаўкам можна было сустрэць і саміх паслоў. Так, амбасадар Руанды ў Польшчы прафесар Анастас Ш’яка прапанаваў набыць цацкі на ёлку і пачаставацца афрыканскімі стравамі.

- У нас можна набыць шары на ёлку, у тым ліку ў нацыянальных колерах Польшчы альбо Руанды. А вось тут шкатулкі, руандыйская кава і чай... Можна пачаставацца афрыканскімі стравамі, у тым ліку з чылі, вострымі, калі нехта любіць. Так што мы падрыхтавалі шмат цікавых і экзатычных рэчаў для палякаў.

Дабрачынны кірмаш наведала першая лэдзі Польшчы Марта Наўроцка, якая з'яўляецца ганаровым патронам мерапрыемства.

Выручаныя на кірмашы фінансавыя сродкі будуць накіраваныя 17 дабрачынным арганізацыям.

вс