У нядзелю, 14 снежня, апоўдні па ўсёй Польшчы пачнецца двухгадзінны папераджальны страйк супрацоўнікаў гандлёвай сеткі Kaufland. Прафсаюзы скардзяцца на нізкі ўзровень аплаты і нездавальняючыя ўмовы працы. Са жніўня бакі знаходзяцца ў стадыі перамоваў, адным з ключавых патрабаванняў працаўнікоў з'яўляецца павышэнне заробкаў на 1200 злотых (285 еўра).
Старшыня прафсюзу OPZZ «Канфедэрацыя працы» ў сетцы сеткі Kaufland Войцех Яндрусяк паведаміў, што страйк стаў адказам на адсутнасць канструктыўнага дыялогу з боку працадаўцы.
«Кампанія не была падрыхтаваная да перамоваў — не мела дадзеных і канкрэтных прапаноў. Таму мы вырашылі правесці папераджальны страйк, каб падштурхнуць кіраўніцтва сур’ёзна ацаніць сітуацыю работнікаў, якая сёння застаецца вельмі складанай», — адзначыў прафсаюзны дзяяч.
У кіраўніцтве Kaufland, аднак, сцвярджаюць, што рашэнне прафсаюзаў стала нечаканым. Дырэктарка па карпаратыўных камунікацыях Kaufland Polska Катажына Лосіньска-Бурджы запэўніла, што страйк не павінен істотна паўплываць на працу крамаў.
У чацвер, 11 снежня, кіраўніцтва кампаніі абвясціла пра навагодняе павышэнне заробкаў для больш як 12 тысяч супрацоўнікаў, якія працуюць прадаўцамі-касірамі і ў службе ўборкі. Чакаецца, што гэтае рашэнне можа істотна паўплываць на далейшы ход перамоў, запланаваных на 15 снежня.
iar/эж