Беларуская Служба

Палякі штогод марнуюць 2,5 млн тон ежы. Асабліва шмат падчас Каляд 

21.12.2025 09:22
Адно хатняе гаспадарства ў Польшчы выкідвае ў сярэднім 165 кг харчовых прадуктаў  штогод,  і гэта прыкладна 67 кг на аднаго жыхара.
.
. Sasha van der Heijden-Tychkovska/Pixabay/CC0

Інстытут аховы навакольнага асяроддзя (IOŚ) паведамляе, што Каляды з’яўляюцца перыядам найбольшага марнавання ежы ў польскіх дамах. 

Паводле даследаванняў, адно хатняе гаспадарства ў Польшчы выкідвае ў сярэднім 165 кг харчовых прадуктаў  штогод,  і гэта прыкладна 67 кг на аднаго жыхара. Агульна па краіне гэта больш за 2,5 млн тон ежы штогод. 

Асабліва шмат прадуктаў марнуецца ў святочны час: 83% палякаў прызнаюцца, што выкідваюць ежу падчас Каляд. Як адзначаюць у IOŚ, людзі купляюць і гатуюць «з запасам», значна больш, чым неабходна. Пры гэтым 59% выкінутай ежы яшчэ прыдатныя да спажывання. 

Эксперты падкрэсліваюць, што марнаванне харчоў — гэта не толькі экалагічная праблема, але і істотныя фінансавыя страты: сярэдняя сям’я выкідвае ежу на суму 2–3 тысячы злотых у год. Надмернае спажыванне ў святы лічыцца сацыяльна прымальным, хаця яно шкодзіць здароўю і марнуе рэсурсы.

pap/эж


«Купляйце садавіну ў звычайнай краме, не абавязкова экалагічную!». Дыетолаг пра эфектыўнае  пахудзенне

06.08.2025 17:07
Атлусценне аказвае негатыўны ўплыў на здароўе, з'яўляецца фактарам рызыкі многіх захворванняў.