Рашэнне было прынята пасламі ЕС у Бруселі і пачата пісьмовая працэдура па гэтым пытанні.
У Варшаве праходзіць пратэст фермераў супраць пагаднення. Паводле звестак арганізатараў, у ім удзельнічаюць каля 10 тысяч чалавек. Сельскагаспадарчы вытворца Пётр Здуньчык мае выразную пазіцыю адносна пагаднення з Меркасур:
- Калі дамова будзе падпісаная, то трэба пагражаць спыненнем аплаты членскага ўзносу Польшчы ў ЕС. Прыняцце дамову супярэчыць трактатам ЕС. Для прыняцця рашэння павінна быць адзінагалоснасць, якой не было. Польшча павінна так зрабіць. Такія прапановы чуваць таксама ў Францыі.
Паслы таксама пагадзіліся на большую абарону фермераў з дапамогай ахоўных палажэнняў. Яны дазволяць уводзіць мыта на лацінаамерыканскую прадукцыю, калі цэны на прадукцыю еўрапейскай вытворчасці, такую як ялавічына і цукар, знізяцца на 5%. Паводле слоў фермераў, гэтыя палажэнні не абароняць вытворцаў.
Дамова, верагодна, будзе падпісана 12 студзеня ў Парагваі.
Напярэдадні пратэсту з фермерамі сустрэўся прэзідэнт Караль Наўроцкі, запрашэнне да ўдзельнікаў пратэсту скіраваў міністр сельскай гаспадаркі.
Супраць дамовы Меркасур, акрамя Польшчы, выступаюць Францыя, Італія, Венгрыя.
ав