Беларуская Служба

Генштаб Польшчы: Калі дэмаграфія змусіць — будзем настойваць на аднаўленні прызыву 

17.01.2026 15:06
Паводле планаў Генштаба, праз 15 гадоў Войска Польскае будзе налічваць прыблізна паўмільёна салдат.
Ілюстрацыя X/@Zelazna_Dywizja/St. kpr. Sławomir Kozioł

У выпадку, калі дэмаграфічная сітуацыя гэтага запатрабуе, Генеральны штаб Узброеных сіл Польшчы можа рэкамендаваць вяртанне абавязковай вайсковай службы, — заявіў прэс-сакратар Генеральнага штаба палкоўнік Марэк Петшак

Афіцэр адразу падкрэсліў, што на дадзены момант ніякіх рашэнняў не прынята, а магчымы прызыў будзе папярэдне шырока абмяркоўвацца:

«Калі мы прыйдзем да высновы, што дэмаграфія не дазваляе нам камплектаваць узброеныя сілы асабовым складам на тым узроўні, які нам неабходны, тады нам давядзецца заявіць пра такую патрэбу. Але гаворка дакладна не ідзе пра абавязковую вайсковую службу ў тым выглядзе, у якім мы памятаем яе з даўно мінулых часоў. Мы гаворым пра выбарачную вайсковую службу», — заявілі ў Гештабе Польшчы. 

Прыярытэт будзе надавацца  асобам з вайсковай падрыхтоўкай або спецыялізаванымі ўменнямі, а не масавасці.

Нагадаем, паводле планаў Генштаба, праз 15 гадоў Войска Польскае будзе налічваць прыблізна паўмільёна салдат — 300 тыс. прафесійных салдат і 200 тыс. салдат запасу.

iar/эж


Канец Атаўскай канвенцыі. Войска Польскае зможа замініраваць усходнюю мяжу за 48 гадзін

13.01.2026 09:11
Намеснік міністра нацыянальнай абароны Цэзары Томчык падкрэсліў, што гэта не азначае неадкладнага з’яўлення мінных палёў на мяжы.