Беларуская Служба

Onet.pl: Дональд Трамп запрасіў Караля Наўроцкага ў Савет міру па Газе

19.01.2026 16:55
Раней паведамлялася, што амерыканскі лідар накіраваў падобнае запрашэнне таксама Уладзіміру Пуціну.
   i
Прэзідэнт Польшчы Караль НаўроцкiPAP/Paweł Supernak

Прэзідэнт ЗША запрасіў прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага далучыцца да Савета міру, які будзе кіраваць аднаўленнем Сектара Газа. Партал Onet.pl пацвердзіў гэтую інфармацыю з дзвюх незалежных крыніц.



Савет міру па Газе ўзначаліць Дональд Трамп. У яго склад увойдуць прадстаўнікі прыблізна 60 краін і арганізацый, у тым ліку лідары Францыі, Германіі, Італіі, Канады і Турцыі, а таксама прадстаўнікі Блізкага Усходу.

Раней паведамлялася, што амерыканскі лідар накіраваў падобнае запрашэнне таксама Уладзіміру Пуціну.

Савет будзе сканцэнтраваны, сярод іншага, на аднаўленні тэрыторый пасля канфлікту, развіцці рэгіянальных адносін і прыцягненні інвестыцый.

IAR/аз

Дональд Трамп запрасіў Уладзіміра Пуціна ў Савет міру па Газе

19.01.2026 14:45
Гэтую інфармацыю пацвердзіў прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў.