Беларуская Служба

Польшча перадае Кіеву сотні электрагенератараў

24.01.2026 10:34
Усяго Урадавая агенцтва стратэгічных рэзерваў Польшчы перадасць Кіеву 379 генератараў і 18 прамысловых абагравальнікаў. 
     .
Адгрузка генератараў перад адпраўкай ва Украіну. Фота: https://x.com/MSWiA_GOV_PL

Сотні тысяч жыхароў Кіева дагэтуль застаюцца без электрычнасці і ацяплення пасля расійскіх удараў па ўкраінскай энергетычнай інфраструктуры.

Паводле рашэння прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска, Варшава аказвае падтрымку ўкраінскай сталіцы, накіраваўшы туды генератары і  прамысловыя абагравальнікі з запасаў  Урадавага агенцтва стратэгічных рэзерваў. Дадаткова сотні генератараў будуць перададзены са сродкаў Еўрапейскага Саюза. Першыя транспарты з гуманітарнай дапамогай адправіўся ў пятніцу, 23 студзеня.

Як паведаміў мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі, сталіца Польшчы таксама далучыцца да падтрымкі, накіраваўшы ў Кіеў амаль сто генератараў.

«Гэтыя генератары мы сёння даставім у Кіеў. За маёй спінай — пяць машын, на якіх знаходзіцца 90 генератараў: як прамысловых, здольных забяспечваць электраэнергіяй шпіталі, так і меншых. Гэта менавіта тое абсталяванне, пра якое прасіў мэр Кіева Віталь Клічко», — адзначыў Тшаскоўскі.

Усяго Урадавая агенцтва стратэгічных рэзерваў перадасць 379 генератараў і 18 прамысловых абагравальнікаў. У межах дапамогі ЕС будзе пастаўлена яшчэ 447 генератараў. Дастаўку абсталявання з Варшавы ў Кіеў забяспечыць Дзяржаўная пажарная служба Польшчы.

iar/эж