Беларуская Служба

Ацалелыя ў Халакосце ўсклалі кветкі ў нямецкім лагеры смецрі Аўшвіц-Біркенау 

27.01.2026 10:45
Яны ўсклалі вянок з бела-блакітных кветак з чырвоным трохкутнікам і літарай «P» — сімвалам польскіх вязняў. 
 20                 I.
Каля 20 былых вязняў канцлагера Аўшвіц усклалі вянкі да Сцяны расстрэлаў на тэрыторыі былога нямецкага лагера смерці Аўшвіц I. PAP/Jarek Praszkiewicz

Каля 20 былых вязняў нямецкага канцлагера Аўшвіц у аўторак, 27 студзеня раніцай усклалі вянкі і знічы да Сцяны расстрэлаў на тэрыторыі былога нямецкага лагера смерці Аўшвіц I. Так пачаліся жалобныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 81-й гадавіны вызвалення лагера.

Ацалелыя ў маўчанні прайшлі праз двор блока № 11 у суправаджэнні валанцёраў. Яны ўсклалі вянок з бела-блакітных кветак з чырвоным трохкутнікам і літарай «P» — сімвалам польскіх вязняў. Таксама былі ўскладзеныя вянкі ад Міністэрства культуры Польшчы і Музея Аўшвіц.

Галоўная цырымонія з удзелам прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага і дыпламатаў адбудзецца пасля абеду. Асноўную прамову прамовіць ацалелы Бернард Офен.

27 студзеня 1945 года Савецкая Армія вызваліла нямецкі лагер смерці Аўшвіц. За час яго працы там было забіта каля 1,1 мільёна чалавек, пераважна габрэяў. Дзень вызваленне лагера адзначаецца як Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту.

pap/эж

Інстытут нацыянальнай памяці асудзіў дэпутата Еўрапарламента Гжэгажа Браўна за адмаўленне Халакосту

11.07.2025 08:01
Інстытут нацыянальнай памяці асудзіў Гжэгажа Браўна за адмаўленне Халакосту. У эфіры Radio Wnet дэпутат Еўрапарламента адмаўляў нацысцкія злачынствы і назваў газавыя камеры ў Асвенцыме «фальшыўкай».

«Горкія зёлкі» замест помнікаў. Як мастацтва дапамагае не забыць пра ахвяр Халакосту

24.08.2025 13:06
Выстава Марыі Гвардзейцавай «Горкія зёлкі» пераасэнвоўвае памяць пра Халакост праз калажы, створаныя з зёлак і чалавечых матэрыялаў.