Мерапрыемства адбудзецца 11 лютага ў Канцэртнай студыі Польскага радыё імя Вітольда Лютаслаўскага ў Варшаве, кажа кіраўнік аркестра Каетан Прохыра:
- Гэта другая частка нашага супольнага праекта з Цэнтрам «Капернік» «Шкло і вуха». Гэтым разам мы хочам пры дапамозе навукі і музыкі расказаць пра каханне. За музычны пласт адказваем мы, аркест Польскага радыё, а за навуковую частку будуць адказваць выбітныя навукоўцы пад кіраўніцтвам прафесара Збігнева Наўрата, аўтара першага еўрапейскага і польскага кардыёхірургічнага робата.
Вечар абʼяднае сімфанічную музыку, навуку і поп-культуру, ствараючы шматслаёвую гісторыю пра каханне – ад нявіннай закаханасці, праз апантанасць і фізіялагічныя наступствы эмоцый, да дыстанцыі і іроніі.
ав