Беларуская Служба

Паветраныя шары з Беларусі ўляцелі ў паветраную прастору Польшчы

29.01.2026 08:09
Пагрозы бяспецы паветранай прасторы Польшчы не выяўлена.
    -
Аператыўны камандуючы Узброенымі сіламі генерал-лейтэнант Мацей КлішPAP/Piotr Nowak

Паветраныя шары з Беларусі парушылі паветраную прастору Польшчы ў ноч са серады на чацвер (28/29 студзеня), паведаміла Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы. Пагрозы бяспецы паветранай прасторы Польшчы не выяўлена.

Палёты ўсіх аб'ектаў пастаянна кантраляваліся радыёлакацыйнымі сістэмамі Узброеных сіл. Часовыя абмежаванні паветранага руху былі ўведзены ў якасці меры засцярогі пасля інцыдэнту ў Падляшскім ваяводстве.

«Варта падкрэсліць, што такія інцыдэнты з'яўляюцца часткай каталогу гібрыдных дзеянняў, з якімі Польшча сутыкаецца на ўсходнім кірунку», — гаворыцца ў заяве.

Войска ўдакладніла, што паветраныя шары рухаліся ў адпаведнасці з умовамі надвор'я. Часцей за ўсё гэта кантрабандныя шары, якія кіруюцца ў Літву. Віленскі аэрапорт быў зачынены тройчы ў ноч з аўторка на сераду (27/28 студзеня). Літва таксама лічыць прылёты паветраных шароў з кантрабандай элементам гібрыднай агрэсіі з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

ПР/юл