Беларуская Служба

Моцны мароз утрымаецца ў бліжэйшыя дні, у некаторых рэгіёнах – да мінус 30

30.01.2026 08:58
Ноч з нядзелі на панядзелак будзе самая халодная.
      .
Бліжэйшыя дні і ночы будуць вельмі халодныя. Foto: Shutterstock.com

Хваля моцных маразоў набліжаецца да Польшчы, асабліва моцна гэта адчуюць жыхары рэгіёну Вармія і Мазуры. Ужо гэтай ноччу (з 29 на 30 студзеня) тэрмометры зафіксавалі мінус 15 градусаў Цэльсія. Дзённая тэмпература таксама будзе вагацца каля мінус 10 градусаў. Наступная ноч і наступныя дні будуць вельмі марознымі.

З пятніцы (30 студзеня) па суботу (31 студзеня) тэмпература ўпадзе да мінус 20 градусаў Цэльсія, прагназуе Малгажата Пятроўска (Małgorzata Piotrowska) з прагнастычнага бюро Інстытуту метэаралогіі і воднай гаспадаркі ў Шчэціне.

– З суботы на нядзелю – мінус 22, а нават яшчэ халадней у некаторых месцах. А наступная ноч – з нядзелі на панядзелак – будзе самая халодная – да мінус 25 і нават да мінус 30. Акрамя таго, будзе дзьмуць усходні вецер. Ён не будзе вельмі моцны, але можа быць парывісты, у сувязі з чым холад будзе яшчэ больш праніклівы.

З серады тэмпература пачне павышацца.

IAR/нг