Абʼекты, якія мінулай ноччу заляцелі з Беларусі ў паветраную прастору Польшчы, верагодна, зʼяўляюцца кантрабанднымі паветранымі шарамі, паведамляе Памежная служба. Гэта не першы падобны інцыдэнт за апошнія месяцы.
Аператыўнае камандаванне Узброеных Сіл паведаміла сёння раніцай, што ў паветранай прасторы Польшчы былі заўважаныя абʼекты, і «на падставе аналізу параметраў палёту з высокай ступенню верагоднасці было ацэнена, што гэта паветраныя шары, якія рухаюцца ў адпаведнасці з ўмовамі надворʼя».
Згодна з заявай камандавання, палёт гэтых абʼектаў кантраляваўся ваеннымі радыёлакацыйнымі сістэмамі.
Уведзены часовыя абмежаванні на выкарыстанне часткі паветранай прасторы над Падляскім ваяводствам для грамадзянскай авіяцыі.
ПР/юл