Мінулай ноччу (з нядзелі на панядзелак) ваенныя радарныя сістэмы зноў зафіксавалі парушэнне паветранай прасторай Польшчы метэазондамі. Аб'екты заляцелі з беларускага боку.
«Маштаб гібрыдных інцыдэнтаў з беларускага боку быў значна меншы ў параўнанні з папярэднімі начамі. Супрацоўніцтва паміж Узброенымі сіламі Польшчы і службамі, адказнымі за дзяржаўную бяспеку, дазваляе гэтым службам хутка рэагаваць, у тым ліку захопліваць абʼекты і затрымліваць асоб, падазраваных у гэтых інцыдэнтах», – падкрэсліваецца ў заяве прэс-службы Аператыўнага камандавання Узброеных сіл Польшчы.
Як паведамляецца, усе абʼекты кантраляваліся і не ўяўлялі пагрозы бяспецы паветранага руху або польскім грамадзянам.
IAR/аз