Амерыканскі жаўнер, які ахвяраваў сваім жыццём, каб выратаваць польскага калегу, атрымае пасмяротна найвышэйшую ўзнагароду арміі ЗША – Медаль Пашаны (англ.: Medal of Honor). Падчас місіі ў Афганістане ў 2013 годзе Майкл Оліс (Michael Ollis) абараняў польскага капітана Караля Цярпіцу (Karol Cierpica) – паляк быў паранены ў нагу, амерыканец загінуў.
«Гэтая гісторыя – сімвал непарушных сувязяў, якія аб'ядноўваюць Польшчу і Злучаныя Штаты. Нашы народы служаць побач, абараняючы агульныя каштоўнасці, свабоду і дэмакратыю», – напісаў міністр абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш.
Ён дадаў, што гераізм амерыканца дэманструе, што нашае партнёрства з ЗША – гэта, перш за ўсё, гатоўнасць прынесці найвышэйшую ахвяру.
У 2013 годзе старшы штаб-сяржант Майкл Оліс быў узнагароджаны Залатым медалём Польскай арміі і Зоркай Афганістана. У 2019 годзе ён быў пасмяротна ўзнагароджаны Крыжам «За выдатную службу», – гэта другая па каштоўнасці ўзнагарода ў арміі ЗША. Цяпер ён атрымае найвышэйшую.
IAR/аз