Беларуская Служба

Прэм'ер-міністр Дональд Туск знаходзіцца з візітам у Кіеве

05.02.2026 09:31
Былы прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі сказаў у эфіры Польскага радыё, што візіт Дональда Туска ў Кіеў – важны жэст салідарнасці.
-
Прэм'ер-міністр Дональд Туск знаходзіцца з візітам у Кіеў PAP/Paweł Supernak

Ва ўкраінскай сталіцы кіраўнік польскага ўраду сустрэўся з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім, дзе яны сумесна ўсклалі вянкі да сцяны ў памяць аб абаронцах Украіны.

Былы прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі сказаў у эфіры Польскага радыё, што візіт Дональда Туска ў Кіеў – важны жэст салідарнасці.

— Аказанне таго, што Польшча зʼяўляецца і будзе заставацца адданай незалежнасці і суверэнітэту Украіны, адпавядае польскім нацыянальным інтарэсам, бо Польшча і палякі павінны больш за ўсіх клапаціцца пра тое, каб Украіна захавала сваю незалежнасць, панесла мінімальныя тэрытарыяльныя страты і захавала свой палітычны курс на Захад.

Польскую дэлегацыю вітаў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сыбіга. Прэмʼер-міністра ва Украіне суправаджае, сярод іншых, міністр фінансаў і эканомікі. Анджэй Даманскі рыхтуе глабальную канферэнцыю па пытаннях аднаўлення Украіны, якая адбудзецца ў Гданьску ў чэрвені.

Дональд Туск таксама мае запланаваную сустрэчу ў Кіеве з прэмʼер-міністрам Юліяй Свірыдэнка.

Туск апошні раз быў у Кіеве мінулай вясной разам з лідарамі Францыі, Германіі і Вялікабрытаніі.

IAR/яс