Беларуская Служба

Галалёдзіца па ўсёй краіне. Службы заклікаюць быць асабліва асцярожнымі

05.02.2026 14:28
СМІ заклікаюць усіх не выходзіць з дому без неабходнасці.
Галалёдзіца PAP/Marcin Bielecki

У многіх рэгіёнах Польшчы абвешчаны папярэджанні Інстытута метэаралогіі і воднай гаспадаркі аб ледзяных ападках, якія выклікаюць галалёд.

Жыхары Варшавы адзначаюць, што найбольшая праблема назіраецца на тратуарах.

— Тратуары расчышчаны ад снегу толькі каля дамоў, а далей – проста глазура, па якой прыходзіцца слізгаць і сачыць, каб не ўпасці. Гэта небяспечна. Вельмі. Нават пераходзіць вуліцу небяспечна. Ёсць месцы, дзе расчышчана прыгожа, а часам нага проста з’язджае, трэба балансаваць – гэта даволі нязручна.

На гарадскіх вуліцах і дарогах працуюць пескараскідвальнікі і снегаачышчальнікі.

Усе дарогі праезныя, аднак, паводле звестак Генеральнай дырэкцыі дзяржаўных дарог і аўтастрад, ападкі ўплываюць на камфорт паездак.

Цяжкасці назіраюцца і на чыгунцы, цягнікі ідуць са спазненнем.

IAR/яс