Беларуская Служба

Пасол ЗША ў Польшчы: Мы спыняем кантакты са спікерам польскага Сейма

05.02.2026 15:51
Прычынай рашэння з'яўляюцца «абуральныя і цалкам неабгрунтаваныя абразы ў адрас прэзідэнта Трампа».
Дональ Трамп і Том РоўзКрыніца: www.tvp.info

«Ад гэтага часу мы больш не будзем падтрымліваць кантакты і мець зносіны са спікерам Сейма Уладзімежам Чажастым», – напісаў у сацыяльных сетках пасол ЗША ў Польшчы Том Роўз.

Ён дадаў, што прычынай рашэння з'яўляюцца «абуральныя і цалкам неабгрунтаваныя абразы ў адрас прэзідэнта Трампа».

Пасол падкрэсліў, што гэта сурʼёзная перашкода для «выдатных» адносін паміж амерыканскай адміністрацыяй і прэмʼер-міністрам Дональдам Тускам і яго ўрадам.

«Мы не дазволім нікому шкодзіць польска-амерыканскім адносінам або абражаць Дональда Трампа, які так шмат зрабіў для Польшчы і палякаў», – напісаў Том Роўз.

У панядзелак (2 студзеня) Уладзімеж Чажасты заявіў, што не падтрымае намінацыі на Нобелеўскую прэмію міру для Дональда Трампа, бо той гэтага не заслугоўвае. Ён падкрэсліў, што яго намаганні па стварэнні новых платформаў, такіх як Рада міру, «ілюзорныя», і што Польшча павінна ўмацоўваць існуючыя арганізацыі, такія як ЕС і НАТА.

«Прэзідэнт Трамп дэстабілізуе сітуацыю ў гэтых арганізацыях, прадстаўляючы палітыку сілы і выкарыстоўваючы сілу для правядзення транзакцыйнай палітыкі. Гэта парушэнне палітыкі прынцыпаў і каштоўнасцей, а часта і парушэнне міжнароднага права», – заявіў спікер Сейма.

IAR/яс