Падляская алімпійская рада адзначыла, што спартсменка правяла фенаменальны год: яна заваявала сярэбраны медаль Чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы ў Токіа, стаўшы віцэ-чэмпіёнкай свету. Падчас спаборніцтваў Жодзік пабіла свой асабісты рэкорд, узяўшы вышыню 2,00 метра. Яе поспех стаў адзіным медалём для Польшчы на гэтым сусветным першынстве. Акрамя таго, спартсменка выдатна выступіла на Камандным чэмпіянаце Еўропы, унёсшы істотны ўклад у вынік нацыянальнай зборнай.
29-гадовая атлетка нарадзілася ў Баранавічах, але з 2022 года жыве ў Польшчы. Сваім другім домам яна называе Беласток, дзе трапіла пад апеку клуба «Podlasie Białystok» і трэніруецца пад кіраўніцтвам Роберта Назаркевіча.
Польскае грамадзянства Жодзік атрымала на пачатку 2024 года, а ўжо праз некалькі месяцаў прадставіла краіну на Алімпійскіх гульнях у Парыжы.
ав