Рашэнне прынялі міністры фінансаў 27 краін пасля адабрэнне паслоў ЕС на мінулым тыдні, што мела вырашальнае значэнне.
Фонд SAFE складае 150 мільярдаў еўра. Польшча атрымае амаль траціну, або амаль 44 мільярды еўра, нізкапрацэнтных крэдытаў на льготных умовах. Гэты фонд прызначаны для ўзбраення Еўропы супраць пагроз з боку Расіі, падкрэсліў камісар па развіцці абароннай прамысловасці Андрус Кубілюс.
Польшча хоча рэалізаваць больш за 130 праектаў з выкарыстаннем фонду SAFE. Сярод іх «Усходні шчыт», беспілотныя лятальныя апараты, сістэмы барацьбы з беспілотнікамі, боепрыпасы вялікага калібру, зенітна-ракетныя сістэмы і гаўбіцы. Ёсць таксама праекты па павышэнні кібербяспекі і падтрымцы абароны крытычна важнай інфраструктуры.
Міністр фінансаў Польшчы Анджэй Даманскі зазначыў, што гэта сапраўдная магчымасць для развіцця польскага абароннага сектару. «Больш за 80 працэнтаў гэтых грошай, дадзеных велізарных рэсурсаў, будуць выдаткаваны ў Польшчы, у польскіх кампаніях або кампаніях, якія вырабляюць у Польшчы і часта перадаюць самыя перадавыя тэхналогіі», – дадаў польскі міністр.
Пры канцы сакавіка Польшча зможа атрымаць 15-працэнтны аванс. Пагашэнне крэдыту пачнецца праз 10 гадоў і працягнецца да 2070 года.
ПР/юл