На працягу тыдня 9 000 чалавек зарэгістраваліся для ўдзелу ў праграме добраахвотнай ваеннай падрыхтоўкі «У гатоўнасці»(#wGotowości), якая стартуe ў Польшчы ў сакавіку. У сваю чаргу больш за 6 000 – спампавалі спецыяльна створанае для яе прыкладанне, паведаміў у размове з Польскім радыё прэс-сакратар генштаба палкоўнік Марэк Петржак (Marek Pietrzak):
- Гэта доказ таго, што палякі хочуць набыць рэальныя навыкі, якія павысяць іх бяспеку і бяспеку іхных блізкіх. Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца курсы кібербяспекі, медыцынскія заняткі і тыя, што дэманструюць метады выжывання ў складаных умовах.
З 9 000 кандыдатаў больш за 600 – гэта асобы, якім менш, чым 18 гадоў. Паніжэнне мінімальнага ўзросту ўдзельнікаў, гэта адказ вайскоўцаў на заўвагі выпускнікоў мінулагодняй пілотнай праграмы «У гатоўнасці», якія выказвалі здагадку, што было б варта навучаць і маладзейшых асоб.
Кандыдатаў ва ўзросце ад 13 да 17 гадоў павінны зарэгістраваць бацькі або законныя апекуны і разам з імі прайсці ваенную падрыхтоўку.
IAR/аз