У выніку сумеснай аперацыі польскіх і нямецкіх службаў была ліквідаваная небяспечная міжнародная злачынная групоўка, якая дзейнічала на працягу васьмі гадоў.
Паводле звестак Цэнтральнага следчага бюро паліцыі, былі затрыманыя 23 чалавекі, а таксама канфіскаваныя: зброя, наркотыкі, падробленыя дакументы і незаконны даход на суму 200 000 еўра.
У рамках польскага следства былі затрыманыя пяць чалавек. Па просьбе пракурора суд загадаў узяць чатырох з іх пад варту, а ў дачыненні да адной асобы была прымененая іншая мера стрымання.
Падазраваным пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі за меркаваныя злачынствы. Вынікі расследавання паказваюць, што ліквідаваная група дзейнічала з 2014 па 2022 год, аб'ядноўваючы грамадзян Польшчы і Германіі.
Дзейнасць групы была надзвычай шырокай і ўключала незаконны абарот агнястрэльнай зброяй і боепрыпасамі, увоз падробленых грошай, а таксама кантрабанду і абарот наркотыкамі. Ейныя члены таксама займаліся крадзяжом дарагіх аўтамабіляў, атрымлівалі прыбытак ад прастытуцыі і незаконнага ўвозу ў Польшчу таксічных адходаў.
IAR/аз