Беларуская Служба

Пастаўкі катарскага LNG у Польшчу апынуліся пад пагрозай 

01.03.2026 17:03
 У 2025 годзе LNG з Катара склаў каля 20% усіх паставак звадкаванага газу ў Польшчу.
Армузская затока Фота: x.com

Блакаванне Іранам Армузскай пратокі можа паўплываць на пастаўкі катарскага звадкаванага газу (LNG) у Польшчу. Праз гэты стратэгічны марскі шлях праходзіць кожная пятая барэль нафты ў свеце і каля 20% глабальнага гандлю прыродным газам, таму сітуацыя ў Іране выклікае занепакоенасць на энергетычных рынках.

Прэс-сакратар Міністэрства энергетыкі Польшчы Гжэгаш Лагуна запэўніў, што пастаўкі адсочваюцца ў рэальным часе: «На дадзены момант пастаўшчык не паведамляў пра немагчымасць выканання дзеючага кантракту. У 2025 годзе LNG з Катара склаў каля 20% усіх паставак звадкаванага газу ў Польшчу».

У выпадку патрэбы  звадкаваны газ можа быць аператыўна закуплены на спотавым рынку. Такім чынам, падкрэсліваюць у ведамстве, энергетычная бяспека Польшчы не знаходзіцца пад пагрозай.

Як паведамляе выданне Bloomberg, танкеры і газавозы пакуль чакаюць каля ўваходу ў пратоку і не рызыкуюць праходзіць праз яе. Прынамсі тры судны з катарскім газам ужо спыніліся каля Армузскай пратокі.

iar/эж

Іранскія СМІ пацвердзілі смерць Алі Хаменеі

01.03.2026 10:08
Да абрання пераемніка дзяржавай будзе кіраваць рада з трох чалавек — прэзідэнт, кіраўнік судовай улады і адзін з членаў Рады вартавых Ісламскай рэвалюцыі.

Іран атакаваў порт у Абу-Дабі

01.03.2026 15:34
Ракетныя ўдары закранулі і рэгіянальныя авіяхабы: часова закрываліся аэрапорты ў Дубаі, Абу-Дабі, Досе і Манаме.