Міністр замежных спраў Польшчы рэагуе на пагрозы, якія прэзідэнт ЗША накіраваў на адрас НАТА. Дональд Трамп заявіў, што калі члены НАТА не далучацца да намаганняў па разблакаванні Армузскага праліву, то НАТА сутыкнецца з наступствамі.
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі запэўніў, што як толькі штаб-кватэра НАТА атрымае амерыканскі запыт на абарону праліву, хаўруснікі неадкладна яго разгледзяць:
— Крыху трывожыць, калі прэзідэнт Трамп кажа пра НАТА «яны» — маючы на ўвазе Еўропу, а не «мы». Існуюць працэдуры. Паводле маёй інфармацыі, НАТА іх яшчэ не запусціла. На жаль, мы (Альянс – рэд.) сутыкаемся з нападамі. Гэта, верагодна, чацвёртая ракета, якая была выпушчаная па Турцыі, якая з'яўляецца членам НАТА. Таму, вядома, Турцыя мае права патрабаваць кансультацый у адпаведнасці з артыкулам 4. Вашынгтонскай дамовы. Гэтак жа, як тады, калі расійскія беспілотнікі і знішчальнікі ляцелі на нашую тэрыторыю ці тэрыторыю Эстоніі.
Нагадаем, Іран блакуе Армузскі праліў у адказ на амерыкана-ізраільскія напады. Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Польшчы нагадаў, што прэзідэнт Караль Наўроцкі выключыў удзел польскіх жаўнераў у аперацыі на Блізкім Усходзе.
IAR/аз