Беларуская Служба

Польскі генерал прызначаны дарадцам камандуючага НАТА

17.03.2026 11:02
Генерал-маёр Караль Маленда зойме пасаду Cyber Champion, стратэгічнага дарадцы камандуючага НАТА па пытаннях трансфармацыі.
-
Генерал-маёр Караль Маленда фота: Х У. Касіняк-Камыш

 Віцэ-прэм'ер і міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш павіншаваў вайскоўца. Ён падкрэсліў, што гэта «ключавая роля» для кібербяспекі Альянсу.

— Генерал Маленда мае шматгадовы стратэгічны і аператыўны вопыт у кібербяспецы. Яго прызначэнне пацвярджае, што кампетэнцыі, распрацаваныя Польскім войскам у галіне лічбавай трансфармацыі, высока цэняцца ў структурах НАТА. Віншую, спадар генерал, — напісаў Уладзіслаў Касіняк-Камыш на X.

Караль Маленда ў 2019 годзе стаў паўнамоцным прадстаўніком міністра нацыянальнай абароны па стварэнні Сіл кіберабароны. У тым жа годзе прэзідэнт Анджэй Дуда павысіў яго да генеральскага звання. З лютага 2022 года генерал Маленда зʼяўляецца камандуючым Сіл кіберабароны.

ав