Беларуская Служба

Польскія вайскоўцы не паедуць у Іран

17.03.2026 13:31
Гэты канфлікт не тычыцца непасрэдна нашай бяспекі, паведаміў Дональд Туск.
  . -    .
Міністр абароны У. Касіняк-Камыш і прэм'ер Польшчы Д. Туск PAP/Marcin Obara

Польшча не будзе адпраўляць войскі ў Іран, заявіў прэм'ер-міністр Дональд Туск. Адкрываючы пасяджэнне кабінета міністраў, ён адзначыў, што польскія ўзброеныя сілы маюць іншыя задачы ў рамках НАТА:

— Гэты канфлікт не тычыцца непасрэдна нашай бяспекі. У Польшчы іншыя задачы ў рамках НАТА. Гэта тычыцца і нашых сухапутных, і паветраных, і марскіх сіл. Нашы саюзнікі, у тым ліку амерыканцы, гэта вельмі добра разумеюць. Няма прычын хвалявацца, урад не плануе місій у іранскім напрамку. І гэта не выклікае сумневаў сярод нашых саюзнікаў.

Учора (16 сакавіка) на сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС у Бруселі зварот прэзідэнта ЗША аб дапамозе ў разблакаванні Армузскага праліва быў адхілены. Іран блакуе Армузскі праліў у адказ на амерыкана-ізраільскія атакі. Прэзідэнт Дональд Трамп цяпер чакае, што еўрапейскія саюзнікі па НАТА далучацца да намаганняў па вырашэнні праблемы. Ён пагражаў, што ў адваротным выпадку гэта будзе мець негатыўныя наступствы для Альянсу.

ав