Занепакоенасць з нагоды працоўных месцаў і надзеі на новыя кантракты — гэтым занятыя думкі супрацоўнікаў польскай абароннай прамысловасці. Радамскі абаронны завод гатовы выконваць заказы па праграме SAFE і пастаўляць сучасную зброю сілавым структурам.
Перспектыва атрымання сродкаў ЕС дае надзею і шанец на гады спакойнай працы. Цяпер супрацоўнікі абароннага завода турбуюцца пра будучыню, кажа старшыня завадскога прафсаюза «Салідарнасць» Даніэль Дарацінскі:
— У калектыве ёсць занепакоенасць. Замова вісіць. Няма канкрэтыкі. Нам пагражае не працягненне дамоваў са 170 асобамі. ¼ завода можа застацца без працы.
Прафсаюзы і кіраўніцтва кампаніі гавораць у адзін голас. Самае галоўнае — захаваць працоўныя месцы і ўзровень вытворчасці, які быў дасягнуты нядаўна. Радамскі завод здольны вырабляць ад васьмідзесяці да ста тысяч адзінак зброі ў год.
На днях прэзідэнт Польшчы заявіў, што не падпіша закон аб еўрапейскім крэдытаванні вайсковых закупак SAFE.
ав