Ён будзе шукаць у сацыяльных сетках доказы парушэнняў правілаў парку. Часцей за ўсё гэта відэа і фота, якія зафіксавалі перамяшчэнне па-за вызначанымі сцежкамі, начныя паходы на ўзыход сонца або купанне ў татранскіх азёрах.
Такія інцыдэнты становяцца ўсё часцейшымі, таму неабходна было стварыць спецыяльную пасаду, тлумачыць дырэктар Татранскага нацыянальнага парку Шыман Зяброўскі:
- Гэта асоба, якая будзе праглядаць сацсеткі, YouTube, агулам лічбавыя платформы, каб ідэнтыфікаваць, шукаць з’явы, якія ў Татранскім нацпарку непажаданыя, якія парушаюць правілы. А потым, вядома, дабівацца пакарання.
Парушэнне правілаў парку можа прывесці да штрафу ў памеры да тысячы злотых.
ав