Кошты на паліва знізяцца па ўсёй Польшчы. Кіроўцы будуць плаціць максімум 6,16 злотых за літр 95-актанавага бензіну, 6,76 злотых за 98-актанавы бензін і 7,60 злотых за дызельнае паліва. Міністр энергетыкі абвясціў на партале X, што цана ўступіць у сілу 31 сакавіка. Паведамленне аб зніжэнні коштаў на паліва ўжо з'явілася ў газеце Monitor Polski.
— Гэта рэальны і надзвычай важны эфект ад пакета «Зніжэнне коштаў на паліва», — напісаў міністр энергетыкі Міхал Мотыка ў сацыяльных сетках.
Ён дадаў, што з заўтрашняга дня, дзякуючы дзеянням польскага ўрада, усе кіроўцы будуць запраўляцца значна танней.
— Максімальная цана 98-актанавага бензіну складзе 6,76 злотых за літр. Новая сістэма не толькі зніжае цэны, але і гарантуе, што польскія жанчыны і мужчыны сапраўды атрымаюць выгаду ад уведзеных зніжак, — падкрэсліў міністр энергетыкі ў паведамленні.
Скарачэнне коштаў адбылося дзякуючы рашэнню ўраду зменшыць падатак на дабаўленую вартасць і акцыз на паліва.
ПР/юл