Вясной авіякампаніі ўводзяць новыя расклады рэйсаў. Сёлета з’явілася некалькі цікавых авіяцыйных спалучэнняў з Польшчы, якія ўжо даступныя альбо будуць даступныя пасажырам у летнім раскладзе палётаў. Так, з Познані бюджэтная авіякампанія Wizz Air плануе адкрыць маршруты ў швейцарскія Базель і Цюрых. У сваю чаргу іншая нізкатарыфная авіякампанія Ryanair ужо пачала рэйсы з Любліна ў горад Трапані на Сіцыліі. Таксама Ryanair прапануе сваім пасажырам паляцець з Жэшава ў Франкфурт і з Катавіцаў ды Любліна ў Маастрыхт. А вось польскі нацыянальны перавозчык LOT з мая пачынае лётаць у Сан-Францыска і Алматы.
Гэта толькі некаторыя з прапаноў, якія падрыхтавалі для сваіх пасажыраў авіякампаніі, што здзяйсняюць рэйсы з польскіх аэрапортаў.
вс