Беларуская Служба

На Польшчу накладзены чарговы вялізны штраф. Гэта кампенсацыя аўстралійскай кампаніі

03.04.2026 08:58
Улады наўмысна затрымлівалі выдачу дазволаў замежнай кампаніі.
 .
Ілюстрацыйны здымак. Pixabay.com/Alexas_Fotos

Польшча павінна выплаціць амаль адзін мільярд чатырыста мільёнаў злотых кампенсацыі аўстралійскаму інвестару — міжнародны арбітражны суд палічыў, што дзяржава незаконна стрымала будаўніцтва вугальнай шахты імя Яна Карскага кампаніяй GreenX Metals.

Штраф з'яўляецца вынікам недапушчэння будаўніцтва аб'екта, нягледзячы на тое, што інвестар ужо атрымаў неабходную дакументацыю і першачарговае права. Тагачасныя адміністрацыйныя ўлады наўмысна затрымлівалі выдачу дазволаў замежнай кампаніі. Урэшце рэшт спрэчныя радовішчы былі перададзеныя дзяржаўнай шахце «Багданка».

Аўстралійская кампанія аб'яўляе, што выкарыстае кампенсацыйныя грошы для будаўніцтва сучаснага меднага рудніка ў заходняй Германіі — што можа стварыць канкурэнцыю польскаму канцэрну KGHM. Паралельна пачалося спагнанне штрафу — юрысты кампаніі шукаюць за мяжой польскія актывы, на якія можна накласці арышт.

IAR/нг

За гэта заплаціць кожная польская сям'я – міністр фінансаў

02.04.2026 17:20
Улады абвінавачваюць папярэдні ўрад у прычыненні дзяржаве буйных фінансавых стратаў.