У Каталіцкім Касцёле Вялікая субота — гэта дзень спачыну Ісуса ў магіле і пакланення Найсвяцейшаму Сакраменту. Гэта час чакання Уваскрасення.
Ксёндз Роберт Скшыпчак тлумачыць, што сёння католікі больш не абавязаны пасціцца, але многія вернікі ўсё яшчэ трымаюць пост.
— На суботу не распаўсюджваецца так званы Пасхальны пост. Я заклікаю ўсіх не перарываць час чакання на Уваскрэслага Ісуса. Не найлепшы момант цяпер на далікатэсы ды заўчасны пачатак святкавання радаснай навіны.
Традыцыяй Вялікай суботы з'яўляецца бласлаўленне велікодных страў: хлеба ў памяць пра хлеб, якім Ісус карміў натоўпы ў пустыні, мяса ў памяць пра пасхальнае ягня, якое Ісус еў падчас Апошняй вячэры, і яек, якія сімвалізуюць новае жыццё. Пасля наступлення цемры пачынаецца святкаванне Уваскрасення — Пасхальная вігілія.
ПР/юл