Згодна са старадаўняй традыцыяй сёння ў Польшчы — Смігус-дынгус альбо інакш Мокры панядзелак. Здаўна існуе звычай менавіта ў велікодны панядзелак аблівацца вадою. Лічыцца, што чалавеку, якога аблілі вадою, будзе спрыяць поспех і багацце.
Першыя пісьмовыя крыніцы, якія згадваюць пра Мокры панядзелак на польскіх землях, датуюцца XV-м стагоддзем.
Вадою абліваюцца перш за ўсё дзеці і моладзь, але пад струмень могуць трапіць звычайныя пешаходы. У гэтым выпадку паліцыя папярэджвае, што можа расцаніць гэты крок як дробнае хуліганства, за што пагражае штраф у памеры 500 злотых (амаль 120 еўра).
Сёння ў Польшчы — другі дзень Вялікадня, свабодны ад працы дзень.
вс