На сусветных рынках фіксуецца зніжэнне цаны на нафту, што звязваюць з двухтыднёвым перамір’ем паміж ЗША і Іранам.
Паводле прадстаўніка Міністэрства энергетыкі Польшчы Гжэгажа Лагуны, у бліжэйшыя дні гэта павінна прывесці да зніжэння гуртовых, а затым — і рознічных цэнаў на запраўках.
— Гэта можа азначаць зніжэнне цэн на АЗС, але толькі пры ўмове, што цяперашняя тэндэнцыя захаваецца і не адбудзецца новай эскалацыі канфлікту. Урад Польшчы пакуль будзе захоўваць ахоўныя механізмы на рынку паліва. Калі сітуацыя стабілізуецца, зніжэнне цэн зможа адбывацца і без дадатковых мер падтрымкі. Аднак казаць пра ўстойлівае патаненне паліва пакуль рана, — адзначылі ў Міністэрстве энергетыкі Польшчы.
Перамір'е паміж ЗША і Іранам ужо адбіваецца на еўрапейскім рынку — у партовым рэгіёне ARA (Амстэрдам–Ротэрдам–Антвэрпэн) таннее гатовае паліва.
iar/эж