Беларуская Служба

Польская пракуратура ўзбудзіла следства па справе смерці паляка ў расійскай няволі

09.04.2026 15:56
Меркавана, мужчыну перавялі ў расійскі следчы ізалятар у Растоўскай вобласці ў 2023 годзе, дзе ён падвяргаўся катаванням.
Будынак кракаўскай пракуратурыаўтар: Jan Mehlich/google maps

Акруговая пракуратура ў Кракаве пачала расследаванне смерці ў расійскай турме грамадзяніна Польшчы Кшыштафа Галоса.

Меркавана, мужчыну перавялі ў расійскі следчы ізалятар у Растоўскай вобласці ў 2023 годзе, дзе ён падвяргаўся катаванням. Следчыя з Кракава пачалі разгляд справы, паведаміў Польскаму радыё прэс-сакратар акруговай пракуратуры ў Кракаве Томаш Вашчук.

— Пракуратура ўзбудзіла справу па артыкулах 189 і 156 КК. Расследаванне звязана з асабліва жорсткім пазбаўленнем волі і дзеяннямі, якія прывялі да смерці ў выніку нанясення шкоды здароўю чалавека.

Пракуратура не раскрывае падрабязнасцей, спасылаючыся на канфідэнцыяльнасць расследавання. Кракаўская паліцыя шукае зніклага 58-гадовага Кшыштафа Галоса з вясны 2023 года. Мужчына павінен быў паехаць ва Украіну, дзе, паводле звестак Асацыяцыі «Мемарыял» і «Gazeta Wyborcza», ён дабраўся да расійскага паліцэйскага ўчастка ў Запарожскай вобласці. Пасля затрымання паляка, хутчэй за ўсё, адправілі ў расійскую калонію, дзе яго катавалі да смерці.

IAR/яс

Паляк памёр у расійскім СІЗА пасля збівання

11.12.2025 12:54
Паляка катавалі ў адной з найгоршых турмаў Расіі. Працягваюцца намаганні па ідэнтыфікацыі ахвяры, паведамляе штотыднёвік WPROST.