Беларуская Служба

Летась Нацбанк Польшчы не атрымаў прыбытку 

10.04.2026 17:03
Калі б Нацбанк атрымаў прыбытак, 95% гэтай сумы паступіла б у дзяржаўны бюджэт Польшчы.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.nbp.pl

Нацыянальны банк Польшчы (НБП) не пералічыць сродкі ў дзяржаўны бюджэт, заробленыя ў 2025 годзе, бо завяршыў яго са стратамі. Пра гэта паведаміў старшыня ўстановы Адам Гляпіньскі.

— Нягледзячы на тое, што НБП атрымаў станоўчы вынік ад кіравання валютнымі рэзервамі — плюс 2,4 млрд злотых (565 млнн еўра), умацаванне злотага і адмоўны вынік ад грашова-крэдытнай палітыкі, у тым ліку барацьбы з інфляцыяй і выкупу дзяржаўных аблігацыі, прывялі да таго, што агульны фінансавы вынік склаў мінус 35,7 млрд злотых (8,4 млрд еўра), — заявіў эканаміст.

Калі б Нацбанк атрымаў прыбытак, 95% гэтай сумы паступіла б у дзяржаўны бюджэт Польшчы.

Адам Гляпіньскі таксама адзначыў, што НБП працягвае нарошчваць залатыя рэзервы — цяпер яны складаюць каля 580 тон.

iar/эж