— З нагоды Пасхі просім вас прыняць нашыя самыя цёплыя пажаданні бласлаўлення Уваскрэслага Хрыста і Яго багатых ласкаў на ўсіх жыццёвых шляхах, — гаворыцца ў віншаванні, апублікаваным Канцылярыяй Прэзідэнта.
— Няхай удзел у літургіі, святочных абрадах і звычаях, а таксама ўрачыстыя сустрэчы з блізкімі, роднымі, сябрамі і рэлігійнымі сем'ямі напаўняюць вашы сэрцы радасцю і прыносяць духоўнае ўмацаванне. Няхай супольнасць веры, якая асабліва глыбока перажываецца ў гэтыя дні, суцяшае вас і будзе ўзорам сацыяльнай і патрыятычнай адданасці.
Караль і Марта Наўроцкія таксама пажадалі праваслаўным вернікам плённага ўдзелу ў імкненні да справядлівага ладу ў сучасным свеце, Божага міру, шчасця і дабрабыту ў іх дамах. Яны звярнуліся да вернікаў з просьбай маліцца за Польшчу.
IAR/нг