Беларуская Служба

Больш за палову палякаў лічаць словы Дональда Трампа пра знішчэнне цывілізацыі непрымальнымі

15.04.2026 12:44
29 працэнтаў апытаных падтрымалі амерыканскага лідара ў гэтым выказванні.
Штодзённае жыццё ў Тэгеране падчас працяглай блакады Армузскага пралівуEPA/ABEDIN TAHERKENAREH Dostawca: PAP/EPA.

62,6 працэнта палякаў лічаць словы Дональда Трампа пра знішчэнне цывілізацыі непрымальнымі, піша «Rzeczpospolita», прадстаўляючы вынікі апытання на гэтую тэму.

19,1 працэнта адказалі, што гэта перабольшанне, але зразумелае ў супастаўленні з перамовамі. 13,7 працэнта апытаных заявілі, што гэта адлюстроўвае жорсткую пазіцыю амерыканскага прэзідэнта па Іране, а 4,5 працэнта не мелі меркавання на гэты конт.

Сярод прыхільнікаў кіруючай у Польшчы кааліцыі, 92 працэнты лічаць словы Дональда Трампа непрымальнымі ў параўнанні з 44 працэнтамі прыхільнікаў палітычнай апазіцыі. 29 працэнтаў апытаных падтрымалі амерыканскага лідара ў гэтым выказванні.

Заявы прэзідэнта ЗША часцей успрымаюцца негатыўна жанчынамі (72%), чым мужчынамі (52%).

Людзі ва ўзросце 18-29 гадоў найбольш паблажліва ставяцца да пагроз кіраўніка Белага дома — толькі 31% прадстаўнікоў гэтай узроставай групы ставяцца да іх крытычна.

Апытанне праводзілася 10 і 11 красавіка гэтага года сярод групы з 1074 рэспандэнтаў. 

Словы «уся цывілізацыя загіне сёння ўвечары» былі вымаўлены Дональдам Трампам 7 красавіка, незадоўга да заканчэння тэрміну ўльтыматуму, які ён выставіў Ірану, калі той не разблакуе Армузскую пратоку, праз які праходзіць значная частка сусветнага транспарту нафты.

яс