Беларуская Служба

Выкрыта злачынная групоўка, якая дапамагала незаконна перасякаць польскую мяжу

16.04.2026 09:12
Злачынная групоўка дапамагала незаконна перасякаць мяжу ў асноўным грамадзянам В'етнама.
Затрыманне ўдзельніка злачыннай групыфота: Бяшчадская Памежная служба

Супрацоўнікі Памежнай службы Бяшчадаў і паліцыянты з Лодзі ліквідавалі злачынную групоўку, якая дапамагала замежнікам незаконна перасякаць польскую мяжу. Шэсць украінцаў пачулі абвінавачванні і былі арыштаваныя. Ім пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

Злачынная групоўка дапамагала незаконна перасякаць мяжу ў асноўным грамадзянам В'етнама.

Першы падазраваны быў затрыманы 4 лютага 2025 года на хуткаснай аўтамагістралі S1 у напрамку Бельска-Бялай. Функцыянеры выбралі для праверкі адзін аўтамабіль. За рулём знаходзіўся 42-гадовы грамадзянін Украіны ў суправаджэнні двух вʼетнамцаў.

Высветлілася, што адзін з замежнікаў знаходзіцца ў Польшчы нелегальна.

Яшчэ два падазраваныя ўкраінцы ва ўзросце 31 і 34 гадоў былі арыштаваныя ў красавіку 2025 года ў Бжэзінах (Лодзінскае ваяводства), а іх 39-гадовы суайчыннік быў арыштаваны ў верасні ў Лодзі. У красавіку гэтага года былі арыштаваныя яшчэ два падазраваныя ва ўзросце 57 і 33 гадоў.

Па просьбе пракурора суд пагадзіўся на арышт усіх падазраваных. Падкрэсліваецца, што справа ўсё яшчэ знаходзіцца ў распрацоўцы.

ав