18 красавіка споўнілася 100 гадоў Першаму каналу Польскага радыё. Актуальна, праз 100 гадоў пасля свайго заснавання, Польскае радыё – гэта не толькі эфір, але таксама шматлікія падкасты.
Дырэктар Агенцтва па стварэнні падкастаў Польскага радыё Марлена Бараўска сказала, што падкасты таксама даюць магчымасць праслухаць перадачы, які ўжо былі ў эфіры, а не толькі падчас іх трансляцыі.
– Гэта насамрэч – другое жыццё перадачы, якая пойдзе ў эфір, і на гэтым канец. А падкаст дае магчымасць вярнуцца да тэмы, бо суткі маюць толькі 24 гадзіны, і няма магчымасці ўсяго даць у эфір.
Актуальна Польскае радыё развівае аўдыёсерыі падкастаў. У мінулым годзе поспехам карыстаўся падкаст «Гевеліюш». Сапраўдная гісторыя» пра катастрофу пасажырскага парому ў Балтыйскім моры. Яго аўтарам з'яўляецца журналіст Першага каналу Раман Чаярэк.
Актуальна ён працуе над новым падкастам, прысвечаным катастрофе на Чарнобыльскай АЭС.
Сто гадоў таму, 18 красавіка 1926 года, а 17:00 гадзіне ў эфір пайшлі легендарныя і важныя для польскага радыёвяшчання словы дыктара Яніна Штампкуўны: «Алё, алё! Польскае радыё Варшава, хваля 480».
У сакавіку 90-годдзе адзначыў Канал замежнага вяшчання Польскага радыё.
вс