Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі сустрэўся са спецпрадстаўніком ЗША па Беларусі Джонам Коўлам. Пра змест размовы, якая адбылася ўчора ў Варшаве, амаль нічога не вядома.
«Важныя справы», — так віцэ-прэм’ер і міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі пракаментаваў перамовы з Джонам Коўлам.
Пра што канкрэтна гаварылі — пакуль не раскрываюць.
Тым часам пасля візітаў Джона Коўла ў Мінск улады Беларусі ўжо не раз вызвалялі палітвязняў. У гэтых спісах быў і журналіст Анджэй Пачобут, якога Польшча дамагаецца вызваліць, але ён усё яшчэ застаецца за кратамі.
ав