Польшча паступова завяршае адзін з найбуйнейшых этапаў развіцця дарожнай сеткі і пераходзіць да новай мадэлі інфраструктурнай палітыкі. Як заяўляюць прадстаўнікі ва ўрадзе, ключавы «дарожны каркас» краіны ўжо сфарміраваны, а далейшыя інвестыцыі будуць сканцэнтраваныя пераважна на рамонце, мадэрнізацыі і будаўніцтве аб’язных дарог.
Да 2030 года плануецца завяршыць рэалізацыю дзеючай праграмы, у межах якой будзе пабудавана каля 8 тысяч кіламетраў аўтамагістраляў і хуткасных трас. Астатнія прыкладна 2,5 тысячы кіламетраў адносяцца да менш прыярытэтных напрамкаў. Пры гэтым польскія ўлады прызнаюць: патрэба ў будаўніцтве новых буйных магістраляў паступова змяншаецца.
Апошнія дадзеныя аб транспартных патоках сведчаць, што ў шэрагу рэгіёнаў інтэнсіўнасць руху зніжаецца. Напрыклад, пасля адкрыцця трасы Via Baltica нагрузка на асобныя ўчасткі дарогі S8 скарацілася амаль удвая. Гэта ставіць пад сумнеў мэтазгоднасць далейшага будаўніцтва новых дарог з высокай прапускной здольнасцю, асабліва на ўсходзе Польшчы.
У найбліжэйшыя гады асноўны акцэнт будзе зроблены на рэканструкцыі ўжо існуючых трас — у прыватнасці, аўтамагістраляў A1, A2 і A4 — а таксама на павелічэнні іх прапускной здольнасці. Асобным прыярытэтам стане будаўніцтва аб’язных дарог: дзеючая праграма «100 кальцавых» ужо не ахоплівае ўсіх патрэбаў польскіх рэгіёнаў.
Эксперты адзначаюць, што ва ўмовах агульнай нявызначанасці інфраструктурныя праекты павінны рэалізоўвацца гнутка — па меры з’яўлення попыту, а не з апярэджаннем яго.
эж