Гэты дакумент прадугледжвае выдзяленне сродкаў ЕС на дадатковае ўзбраенне Польшчы.
Крэдытнае пагадненне ў рамках праграмы ЕС SAFE было падпісана ў Варшаве 8 мая 2026 года прадстаўнікамі польскага ўрада і Еўрапейскай камісіі.
У рамках SAFE Польшча можа атрымаць 44 мільярды еўра.
Моніка Куртэк, галоўны эканаміст Bank Pocztowy, заявіла, што ўдзел у праграме SAFE – азначае ўліванне грашовых сродкаў для абароннай прамысловасці і стварэнне новых працоўных месцаў.
— Па-першае, гэта павелічэнне інвестыцый у абаронную прамысловасць. Польшча, якая хутка пашырае свой абаронны сектар, можа прыцягнуць новых інвестараў, адкрыць новыя заводы, павялічыць вытворчыя магутнасці. У цэлым гэта створыць больш працоўных месцаў, а таксама будзе стымуляваць развіццё высокатэхналагічнай прамысловасці. Дадатковай перавагай стане трансфер тэхналогій і ноу-хау.
Моніка Куртэк дадала, што праграма SAFE прынясе карысць не толькі абароннай прамысловасці, але і ўсёй польскай эканоміцы.
— Гэта прывядзе да больш шырокага эканамічнага росту, які ахоплівае не толькі ваенную сферу. Дадатковую падтрымку атрымаюць таксама металургічная, электронная і лагістычная галіны. Уплыў на польскую эканоміку будзе асабліва прыкметны ў паказчыках тэмпаў эканамічнага росту і інвестыцый.
Цырымонія падпісання пагаднення SAFE адбылася ў канцылярыі прэм'ер-міністра ў прысутнасці Дональда Туска.
Падпісанне пагаднення стала магчымым дзякуючы прыняццю ўрадам спецыяльнай пастановы, якая дазволіла ім дзейнічаць ад імя дзяржавы, нягледзячы на ранейшае вета прэзідэнта Караля Наўроцкага на законапраект аб рэалізацыі праграмы SAFE.
IAR/яс