Беларуская Служба

Польшча гатовая прыняць войскі ЗША, выведзеныя з Германіі 

09.05.2026 10:33
Пентагон раней паведаміў пра планы вывесці з Германіі пяць тысяч вайскоўцаў.
Ілюстрацыя shutterstock.com/Bumble Dee

Польшча гатовая размясціць на сваёй тэрыторыі дадатковыя амерыканскія войскі. Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер, міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш пасля словў Дональда Трампа пра магчымую перадыслакацыю войск ЗША з Германіі.

— Польска-амерыканскі саюз — гэта фундамент нашай бяспекі. Польшча гатовая прыняць дадатковых амерыканскіх салдат для ўмацавання ўсходняга флангу НАТА і яшчэ лепшай абароны Еўропы.

Раней амерыканскі лідар Дональд Трамп у размове з Польскім радыё не выключыў, што амерыканскія войскі могуць быць перакінутыя з Германіі ў Польшчу або іншыя краіны ўсходняга флангу НАТА:

— У нас выдатныя адносіны з Польшчай. У мяне выдатныя адносіны з прэзідэнтам. Калі памятаеце, я падтрымаў яго кандыдатуру на выбарах — і ён перамог. Ён пачынаў з вялікага адставання, але ўсё ж перамог. Гэта выдатны баец, цудоўны чалавек. Ён мне падабаецца, таму гэта магчыма. Магчыма, я гэта зраблю.

Пентагон раней паведаміў пра планы вывесці з Германіі пяць тысяч вайскоўцаў.

iar/эж