Беларуская Служба

У Польшчы фіксуюцца праблемы з доступам да даверанага профілю

11.05.2026 10:01
Чыноўнікі запэўніваюць, што праца над вырашэннем праблемы працягваецца.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Engin_Akyurt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства лічбавых тэхналогій паведаміла пра часовыя цяжкасці з доступам да даверанага профілю. Уваход у сістэму, аўтэнтыфікацыя з дапамогай даверанага профілю і выкарыстанне даверанага подпісу ў цяперашні час немагчымыя.

Міністэрства рэкамендуе на гэты час выкарыстоўваць альтэрнатыўную форму аўтэнтыфікацыі, напрыклад, прыкладанне mObywatel.

Чыноўнікі запэўніваюць, што праца над вырашэннем праблемы працягваецца.

IAR/аз