Беларуская Служба

Польшча супраць допуску да спаборніцтваў спартсменаў з Расіі і Беларусі

12.05.2026 15:24
Паводле польскага ўрада, гэта можа перашкодзіць арганізацыі міжнародных спартыўных мерапрыемстваў у Еўропе і стварыць праблемы для бяспека і грамадскага парадку.
Пасяджэнне Савета па замежных справах ЕС у БруселіEPA/GIUSEPPE LAMI Dostawca: PAP/EPA

Польшча ўзняла трывогу ў Еўрапейскім Саюзе з нагоды вяртання спартсменаў з Расіі і Беларусі. Гаворка пра дазвол ім спаборнічаць пад нацыянальнымі сімваламі — сцягамі і гімнамі. Па просьбе ўрада ў Варшаве гэтае пытанняе абмяркоўваецца на сустрэчы міністраў спорту Еўрапейскага Саюза ў Бруселі.

Польскі ўрад рэагуе негатыўна на допуск спартсменаў з Расіі і Беларусі да ўдзелу ў Паралімпійскіх гульнях і нядаўнюю рэкамендацыю Міжнароднага алімпійскага камітэту зняць санкцыі са спартсменаў з Беларусі, якія былі ўведзены пасля ўварвання Расіі ва Украіну пры падтрымцы рэжыму ў Мінску.

На міжнародных спартыўных мерапрыемствах няма месца нацыянальным сімвалам краін-агрэсараў — такую пазіцыю Польшча агучыла на сённяшняй сустрэчы. Варшаву падтрымалі Эстонія, Літва і Латвія, а таксама Фінляндыя, Францыя, Румынія і Швецыя.

Польшча сцвярджае, што рашэнні аб дазволе спартсменам з Расіі і Беларусі спаборнічаць маюць наступствы, якія выходзяць за рамкі сферы спорту, бо яны падтрымліваюць агрэсію Расіі супраць Украіны.

Паводле польскага ўрада, гэта можа перашкодзіць арганізацыі міжнародных спартыўных мерапрыемстваў у Еўропе і стварыць праблемы для такіх ключавых пытанняў, як нацыянальная бяспека і грамадскі парадак.

Польшча заклікае ўсіх, хто жадае дазволіць спартсменам з Расіі і Беларусі спаборнічаць, браць пад увагу больш шырокі кантэкст.

ПР/юл