Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кярвінскі падкрэсліў, што гэта вынік інвестыцый у герметызацыю агароджы.
— Гэта самая гістарычная праграма мадэрнізацыі служб, якія падпарадкоўваюцца МУС — 2,6 млрд злотых, якія ўжо трапляюць у Памежную службу. У параўнанні з папярэдняй праграмай гэта рост на 90%. Гэта таксама грошы, якія дазволяць Памежнай службе павялічваць штат. Мы пачыналі з 15 тысяч, цяпер 16800.
Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі выдзеліла амаль тры мільярды злотых на інвестыцыі ў бяспеку межаў. Грошы былі ўкладзены, сярод іншага, у будаўніцтва электронных сродкаў абароны, назіральных вежаў і мадэрнізацыю фізічнай агароджы. Таксама быў запушчаны першы модуль сістэмы барацьбы з беспілотнікамі.
ав