Сацыялагічная кампанія IBRiS па замове газеты Rzeczpospolita правяла апытанне, датычнае палітычных сімпатый палякаў. Калі б парламенцкія выбары адбыліся ў бліжэйшую нядзелю, то 30,9% рэспандэнтаў прагаласавалі б за кіруючую актуальна цэнтрысцкую «Грамадзянскую кааліцыю».
Галоўная палітычная апазіцыйная сіла, правакаталіцкая партыя «Права і справядлівасць» заняла б другое месца, атрымаўшы 25,4% галасоў. Нацыяналістычная «Канфедэрацыя» ў апытанні — на трэцім месцы з падтрымкай у 12,5%.
На чацвёртым месцы — праварадыкальная «Канфедэрацыя Кароны Польскай» з падтрымкай у 8,8%. Пяцёрку на подыуме замыкаюць «Левыя» — за іх гатовыя прагаласаваць 8,4% грамадзян Польшчы.
Польская сялянская партыя, сацыял-дэмакратычная партыя «Разам» і цэнтрысцкая «Польшча 2050», якія цяпер уваходзяць у кіруючую кааліцыю, не змаглі б перакрочыць выбарчага бар’еру ў 5% і не прайшлі б у Сейм.
вс