Беларуская Служба

Палітыкі ўрадавай кааліцыі прапануюць увесці начны «сухі закон» ва ўсёй Польшчы

02.06.2026 08:15
З 1 чэрвеня забарона на продаж алкаголю дзейнічае ў Варшаве.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. blue2finger/pixabay.com/CC0 Public Domain

«Левыя» хочуць, каб закон аб увядзенні забароны на начны продаж алкаголю па ўсёй краіне быў прыняты падчас гэтага тэрміну паўнамоцтваў Сейма. Аб гэтым заявіў намеснік міністра сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Себасцьян Гаеўскі (Sebastian Gajewski). З учорашняга дня (1 чэрвеня) забарона на продаж алкаголю дзейнічае па ўсёй Варшаве.

Аднак у эфіры «Польскага радыё 24» палітык левых сіл падкрэсліў, што рэалізацыя правіл, якія ахопліваюць усю краіну, павінна быць адаптаваная да эканамічных умоў.

— Няма іншай магчымасці. Для гэтага мы падаем законапраекты, каб яны былі прынятыя яшчэ ў гэтым Сейме. Правіла простае: калі заканчваецца тэрмін паўнамоцтваў парламента, законапраект ужо не будзе прыняты. І таму мы хочам яшчэ цяпер прыняць закон. Пытанне ў тым, калі ён пачне дзейнічаць. Неабходна памятаць, што гэтыя правілы будуць уплываць на эканоміку, на розных эканамічных суб'ектаў — крамы, пастаўшчыкоў. Усё неабходна падрыхтаваць. І мы гатовы гэтае пытанне абмяркоўваць.

Сейм працуе над прапановай. Акрамя забароны начнога продажу алкаголю, законапраект уключае, у прыватнасці, забарону на рэкламу і прасоўванне алкаголю, а таксама абмежаванне продажу алкаголю на запраўках.

Перад тым як начны «сухі закон» быў распаўсюджаны на ўсю Варшаву, пілотная праграма дзейнічала ў сталічных раёнах Сродмесьце і Прага-Поўнач. З пачатку пілотнага праекта ў лістападзе мінулага года ў ахопленых раёнах назіралася зніжэнне колькасці начных выездаў паліцыі.

IAR/нг