Беларуская Служба

Паляк узначаліць Еўрапейскі дэпартамент МВФ

03.06.2026 09:30
Гэта доказ моцнай пазіцыі Польшчы на міжнароднай арэне, лічаць прадстаўнікі польскіх уладаў.
Матэвуш Шчурэк Autorstwa Kancelaria Senatu Rzeczypospolitej Polskiej, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=38407143

Былы міністр фінансаў ва ўрадах Дональда Туска і Эвы Копач з 27 ліпеня ўзначаліць Еўрапейскі дэпартамент Міжнароднага валютнага фонду. Пра прызначэнне Матэвуша Шчурэка(Mateusz Szczurek) абвясціла выканаўчы дырэктар МВФ Крысталіна Георгіева.

Паляк заменіць на згаданай пасадзе немца Альфрэда Каммера, які сыходзіць на пенсію.

Крысталіна Георгіева падкрэсліла, што Матэвуш Шчурэк прынясе ў МВФ унікальнае спалучэнне кіраўнічага вопыту і глыбокіх ведаў аб еўрапейскай эканамічнай палітыцы.

Матэвуш Шчурэк  эканаміст з шырокім вопытам працы ў дзяржаўным сектары і міжнародных фінансавых установах. Ён скончыў Варшаўскі ўніверсітэт, Калумбійскі ўніверсітэт і Сасэкскі ўніверсітэт, дзе атрымаў ступень доктара эканомікі.

З 2013 да 2015 год ён займаў пасаду міністра фінансаў ва ўрадах Дональда Туска і Эвы Копач, адказваючы за фіскальную палітыку, кіраванне дзяржаўным доўгам і нагляд за фінансавымі ўстановамі. Восем гадоў працаваў у Еўрапейскім банку рэканструкцыі і развіцця, а таксама быў членам Еўрапейскай бюджэтнай рады. З 2024 года ўваходзіць у склад праўлення банку БГК (Bank Gospodarstwa Krajowego) у якасці галоўнага дырэктара па рызыках.

Еўрапейскі дэпартамент МВФ каардынуе працу Фонду з краінамі-членамі па ўсім кантыненце, праводзіць кансультацыі па пытаннях эканамічнай палітыкі і аказвае фінансавую падтрымку ды тэхнічную дапамогу.
Паводле міністра фінансаў Польшчы Анджэя Даманьскага, прызначэнне Матэвуша Шчурэка пацвярджае «моцную і ўзрастаючую пазіцыю Польшчы» на міжнароднай арэне.

IAR/аз