Сёння ў Польшчы — свята Божага Цела.
Божае Цела — распаўсюджаная назва ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якая адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы, таму што ў чацвер Ісус Хрыстос устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі (Вялікі чацвер).
У цэлебрацыі ўрачыстасці Божага Цела Касцёл складае падзяку Збаўцы за дар Найсвяцейшага Сакрамэнту.
У гэты дзень па ўсёй краіне адбываюцца працэсіі, у якой Найсвяцейшы Сакрамэнт з пашанаю нясуць па вуліцах гарадоў і вёсак.
Сёння ў Польшчы — выхадны дзень.
вс